Ліст Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Польшчы

"Фердынанд Рушчыц – адзін з найслаўнейшых мастакоў часоў Маладой Польшчы, які прадстаўляў сімвалістычны накірунак мастацтва мадэрнізму – так можна коратка, амаль тэлеграфічна, характарызаваць асобу мастака, які прыйшоў на свет тут, у Багданаве, у 1870 годзе."

"Сёння ў нас ёсць шанс таксама паспяхова, як і Фердынанд Рушчыц, прыняць рашэнні і надаць ім канкрэтныя абрысы. Дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам імя Ф. Рушчыца “Nec Mergitur” разам з партнёрамі – Нацыянальным мастацкім музеем у Мінску, Адміністрацыяй Валожынскага раёна, мясцовым аддзелам “Польскай Мацежы Школьнай”, а таксама з усімі, хто ахвотна далучаецца да супрацоўніцтва ў справе годнага ўшанавання Фердынанда Рушчыца і яго спадчыны на багданаўскай зямлі – маем магчымасць рэалізаваць досыць значны праект у рамах польска-беларускага культурнага супрацоўніцтва..."

"Як у мастацкай творчасці Фердынанда Рушчыца дамінантай выступае чысты пейзаж,так няхай і ў нашай працы пераважае паразуменне і поспех у імя сумеснай культурнай спадчыны, аб якой нельга не памятаць."

Рушчыцаўская горка
У 1742 годзе Францішак Данілевіч прадаў Багданава Томашу Лахавіцкаму і яго жонцы Барбары з Сулістроўскіх. Ва ўлаланні Чаховічаў Багданава застаецца амаль 100 год, аж да 1836 года. Пасля смерці Томаша Чаховіча (1779г.) яго немалую спадчыну атрымалі трое яго сыноў – Філіп Ігнацы, Віктар і самы малодшы Ігнацы. Пры падзеле Філіп Ігнацы, маршалак шляхты, атрымаў паміж іншым і суседнія з Багданавам Вайганы, Віктар, старшыня земскіх судоў, - само Багданава і навакольныя фальваркі, а малодшы Ігнацы – Сурвілішкі. [чытаць далей...]
Багданава
Багданава знаходзіцца на шашы Вільня-Ашмяны-Валожын на адлегласці 80 км ад Вільні. Спачатку гэтыя землі уваходзілі ў склад гальшанскіх уладанняў Сапегаў. У другой палове XVI ст. Багдан Сапега (пам. у 1593г.)- каштэлян брэсцкі і смаленскі- выдзеліў з агульнага абшару частку зямель, якую назваў Багданава - у гонар свайго імя. У першай палове XVII ст. гэты абшар значна павялічыўся. У 1650 г. агульная плошча Багаданава разам з фальваркамі складала 326 валок. [чытаць далей...]
“Жыццё і дзейнасць Фердынанда Рушчыца (1870-1936)” адбылася 17.10.2017г. у Багданаве (Беларусь).
адбылася 17.10.2017г. у Багданаве (Беларусь)
Праект сталай экспазіцыі ў Музеі Фердынанда Рушчыца ў Багданаве
Сталая выстава ў Музеі Фердынанда Рушчыца ў Багданаве (Беларусь, цяпер - філіял Школы мастацтваў).
Будынак у Багданаве, у якім плануецца заснаваць музей, патрабуе рамонту з мэтай адаптацыі яго да патрэб сталай экспазіцыі. У гэтым будынку цяпер знаходзіцца філіял Школы мастацтваў і мясцовае аддзяленне Белпочты. Існуючы праект выставы разлічаны на 5 залаў. Беларускі бок таксама прыкладвае неабходныя намаганні для заснавання музея Ф.Рушчыца ў гэтым будынку, плануючы уключыць яго ў структуру краязнаўчага музея ў Валожыне.
Знаёмства з сталай экпазіцыяй плануецца ў выглядзе паступовага пераходу з адной залы да другой (анфілада), дзеля чаго патрэбна зрабіць праходы ў сценах паміж пакоямі. Гледачы будуць мець магчымасць знаёміцца з апавядальным і іканаграфічным зместам, дзякуючы разнастайным сродкам падачы інфармацыі, у тым ліку – з дапамогай мультымедыйных прыстасаванняў.
На час рамонту будынку ў Багданаве для ўвасаблення памяці пра асобу мастака, яго сям’ю і творчасць (экспазіцыя ў Багданаве, Валожыне, Мінску)
Запланаваная мабільная выстава будзе зроблена на аснове экспазіцыйных рам з двухбаковымі графічнымі панэлямі, прымацаванымі да рам магнітамі. Рамы-модулі дадуць магчымасць шматлікіх варыянтаў расстаноўкі і дэманстрацыі, а таксама стварэння фармальна складанай выставачнай прасторы. Ва ўнутранай ніжняй частцы панэлі будуць знаходзіцца прыстасаванні для балансу канструкцый. Запраектаваны 2 тыпы ўстаноўкі эспазіцыйных рам: варыянт Х з адвольным пункам мантажа, а таксама варыянт С, калі можа быць выкарыстана досыць значная экспазіцыйная паверхня. Запланаваны 24 экспазіцыйныя панэлі, якія могуць быць устаноўлены ў рознага тыпу канфігурацыях.

Як даехаць?


Музей Ф.Рушчыца

вул. Савецкая, 1, у Багданаве

GPS:

54°10'34.8"N 26°06'27.9"E
54.176328, 26.107737


Prezes Fundacji Nec Mergitur,
Ferdynand Ruszczyc:

ul. Filtrowa 68/38A, 02-057 Warszawa

e-mail:

ferdynand.ruszczyc@gmail.com

Copyrights 2017 - 7muz.pl
MKIDN Fundacja Nec Mergitur 7muz.pl