Фердынанд Рушчыц - агульная спадчына

Гісторыя сямейных могілак Рушчыцаў ў Багданаве (“Рушчыцаўская горка”)

У 1742 годзе Францішак Данілевіч прадаў Багданава Томашу Лахавіцкаму і яго жонцы Барбары з Сулістроўскіх. Ва ўлаланні Чаховічаў Багданава застаецца амаль 100 год, аж да 1836 года. Пасля смерці Томаша Чаховіча (1779г.) яго немалую спадчыну атрымалі трое яго сыноў – Філіп Ігнацы, Віктар і самы малодшы Ігнацы. Пры падзеле Філіп Ігнацы, маршалак шляхты, атрымаў паміж іншым і суседнія з Багданавам Вайганы, Віктар, старшыня земскіх судоў, - само Багданава і навакольныя фальваркі, а малодшы Ігнацы – Сурвілішкі.

Пасля смерці Віктара Чаховіча (пам. у 1795г.) трое яго дзяцей падзялілі спадчыну : багданаўская маёмасць застаецца старэйшаму Казіміру Чаховічу, жанатаму з Пшэціслаўскай), апошняму абранаму шляхтай маршалку. Францішак Чаховіч атрымаў у спадчыну фальварак Галаблёўшчына, а іх сястра Барбара Чаховіч ( замужам за Вінцэнтам Лаудыньскім) атрымала ў пасаг маёнтак Горы.

Казімір Чаховіч памёр ў Багданаве ў 1834 і пахаваны каля багданаўскага касцёла, як і яго сястра Барбара (пам. у 1839 г.). Надмагільныя камяні на магіле Казіміра і Барбары Чаховічаў існавалі да ІІ сусветнай вайны, аднак сёння ад іх няма і следу.

Пасля смерці Казіміра Чаховіча Багданава ў 1836 годзе выстаўлена на аукцыён, і яго набывае Фердынанд Рушчыц (нар.6.ІІ.1786 г.- пам.16.ІХ. 1848 г.), жанаты ад 1825 года з дачкой Філіпа Ігнацы Лахавіцкага Чаховіча Ганнай, якая прынесла ў якасці пасагу маёнтак Вайганы, што налічваў 670 дзсянцін зямлі.

Фердынанд Рушчыц (нар.6 II 1786 – пам. 16 IX 1848) сын Міхала паходзіў з Кобрынскага павету, дзе ў 1811 годзе набыў фальварак Бакоўшчына. Па прафесіі быў юрыстам, і ад 1806 года працаваў адвакатам. У 1817 – 1829 быў паўнамоцным прадстаўніком ардыната кн. Радзівіла ў Радзівілаўскай камісіі ў Вільні, а з 1832 года вядзе справ кн. Вітгенштэйна. У 1818 г. Стаў членам ложы „Gorliwy Litwin”, a з 1829 намеснік магістра па справах абрадаў і цэрымоній гэтай ложы.

У 1825 жаніўся з Ганнай Лахавіцкай Чаховіч (1800-1874) - дачкой Філіпа Чаховіча, харунжага Замейскага (Свянцянскага) павету , маршалка шляхты. Ганна мела сястру Марыю і двух братоў – Яна Чаховіча ( яго партрэт работы Пэшкага захоўваецца ў сям’і Рушчыц) і Даніэля Чаховіча - эмігранта пася 1831года.

У 1849 r. памірае Фердынанд Рушчыц. Ён пахаваны не каля багданаўскага касцёла, але ў выдзеленым для сямейных могілак Рушчыцаў спецыяльным месцы, якое знаходзіцца на ўзгорку каля вёскі Багданава на адлегласці 1 км ад сядзібы па суседству з выйсковымі могілкамі. Фердынанд Рушчыц быў першы, хто пахаваны на тых сямейных могілках. Помнік з чырвонага граніту ў выглядзе абеліску з крыжам на версе захаваўся да гэтай пары.

Пасля ІІ сусветнай вайны старыя дрэвы, якія раслі на рушчыцаўскіх могілках, высеклі. У гэты час на могілках не было пахаванняў, акрамя магіл двух мясцовых жыхароў (90-ыя гады).

На ўсіх крыжах прымацаваны надмагільныя таблічкі з імёнамі пахаваных, перасланыя сям’ёй Рушчыц з Варшавы. Могілкі даглядаюць патомкі сям’і Марыі і Адольфа Ясенчукоў, некалішніх сыравара і пакаёўкі, якія і цяпер жывуць ў Багданаве, перш за ўсе іх дочкі.

Багданава

Багданава знаходзіцца на шашы Вільня-Ашмяны-Валожын на адлегласці 80 км ад Вільні. Спачатку гэтыя землі уваходзілі ў склад гальшанскіх уладанняў Сапегаў.

У другой палове XVI ст. Багдан Сапега (пам. у 1593г.)- каштэлян брэсцкі і смаленскі- выдзеліў з агульнага абшару частку зямель, якую назваў Багданава - у гонар свайго імя. У першай палове XVII ст. гэты абшар значна павялічыўся. У 1650 г. агульная плошча Багаданава разам з фальваркамі складала 326 валок (1в.= у прыкладна 16,7 га).

У 1653г. Багданава перайшло ва ўладанне дачкі кн.Казіміра Сапегі – Барбары Валовіч. Тэкля Валовіч, выходзячы замуж за Пятра Міхала Паца , браслаўскага харунжага, прынесла Багданава у дом мужа ў якасці пасагу. Да багданаўскага маёнтку належылі і іншыя вёскі. Петр Міхал Пац (пам. у 1693г.), не маючы ўласных патомкаў, адаптаваў сына сваёй сястры Міхала Данілевіча. У 1742 г. сын Міхала Францішак Данілевіч прадаў Багданава з Рымавічамі, Галаблёўшчынай і Гарэцкаўшчынай Томашу Лахавіцкаму-Чаховічу гербу Астоя і яго жонцы Барбары з Сулістроўскіх. Пасля смерці Томаша Чаховіча Багданава з некалькімі фальваркамі атрымаў у спадчыну адзін з яго сыноў Віктар (пам. ў 1795 г.), земскі суддзя і намеснік стольніка ашмянскага, жанаты з Феліцыянай з Жабаў, - вядомы ў гісторыі маёнтку як добры гаспадар, заснавальнік шматлікіх гаспадарчых пабудоў. Яны паўставалі вакол існуючага ўжо шмат гадоў жылога дому. Спадкаберцамі Віктара Чаховіча былі яго сыны – Казімір, жанаты з Пшацішэўскай, маршалак Ашмянскага павету, вялікі арыгінал. Ён пакінуў пасля сябе менш значную памяць , чым бацька, хоць і знаны на тэрыторыі Багданава сваёй актыўнай дзейнасцю. Заснаваў тут, па-першае, “нейкі незвычайны сад”, гадоўлю баброў ў спецыяльна для гэтага выкапаным ставе, “Kafehaus з рознымі неспадзянкамі”, а побач старога дому выбудаваў “на ўласны вялікі кошт” так званы „скарбец”, будаўнцтва якога не скончыў; згодна з гарадзкімі традыцыямі даў назвы вясковым вуліцам Багданава. Пры гэтым жыў з размахам, падобна як і яго брат, вынікам чаго ў 1817 годзе абодва маёнткі “пайшлі з малатка” і часткамі засталіся падзелены паміж шматлікімі крэдыторамі. Толькі само Багданава засталося ва ўладанні Чаховічаў. Пасля смерці ўдавы Казіміра ў 1836 годзе сядзібу набывае з аукцыёну Фердынанд Рушчыц гербу Ліс (1786-1848), адвакат, намеснік кобрынскі, жанаты з Ганнай з Чаховічаў (1800 -1874). У пасагу ад жонкі атрымаў яшчэ суседнія Ваўганы.

Пасля Фердынанда Рушчыца Багданавам і Вайганамі валодаў яго сын Эдвард (1830-1910), а затым сын Эдварда Фердынанд – вядомы мастак, прафесар Універсітета Стэфана Баторыя ў Вільні, жанаты з Рэгінай з Руцкаў (1892-1939). Апошнімі ўладальнікамі Багданава да другой сусветнай вайны былі сыны Фердынанда – Эдвард Рушчыц (1915 - ), жанаты з Крысцінай з Чаховічаў (1924-2017), і яго брат Оскар (1917 - ). У 1939 годзе агульная плошча маёнтку Багданава і Вайган налічвала 550 га.

Copyrights 2017 - 7muz.pl
MKIDN Fundacja Nec Mergitur 7muz.pl