Музей Фердынанда Рушчыца ў Багданаве

На канферэнцыі быў прадстаўлены праект сталай выставы музея Фердынанда Рушчыца ў Багданаве (Беларусь, філіял Школы мастацтваў), падрыхтаваны польскімі спецыялістамі.

Будынак у Багданаве, у якім плануецца заснаваць музей, патрабуе рамонту з мэтай адаптацыі яго да патрэб сталай экспазіцыі. У гэтым будынку цяпер знаходзіцца філіял Школы мастацтваў і мясцовае аддзяленне Белпочты. Існуючы праект выставы разлічаны на 5 залаў. Беларускі бок таксама прыкладвае неабходныя намаганні для заснавання музея Ф.Рушчыца ў гэтым будынку, плануючы уключыць яго ў структуру краязнаўчага музея ў Валожыне.

Знаёмства з сталай экпазіцыяй плануецца ў выглядзе паступовага пераходу з адной залы да другой (анфілада), дзеля чаго патрэбна зрабіць праходы ў сценах паміж пакоямі. Гледачы будуць мець магчымасць знаёміцца з апавядальным і іканаграфічным зместам, дзякуючы разнастайным сродкам падачы інфармацыі, у тым ліку – з дапамогай мультымедыйных прыстасаванняў. Галоўная мэта – аднаўленне і замацаванне памяці аб знакамітым польскім мастаку Фердынандзе Рушчыцу, які жыў і тварыў у Багданаве. Дэманстрацыя галоўных аб’ектаў плануецца з прымяненнем навейшых экспазіцыйных матэрыялаў і сучасных музейных тэхналогій:

  • выкарыстанне дагэтуль невядомых дакументаў з архіваў сям’і Рушчыц;
  • прадстаўленне гісторыі Багданава, ролі сядзібы і сям’і Рушчыц, ў тым ліку -фінансавая падтрымка мясцовага парафіяльнага касцёла;
  • дэманстрацыя фотаздымкаў аўтарства Я.Булгака: краявіды Багданава і яго ваколіц, члены сям’і, інтэр’еры і віды сядзібы;
  • дэманстрацыя чорна-белых фота рэпрадукцый Ф.Рушчыца і рэканструкцыя мэблі з пакояў сядзібы;
  • доступ да “Дзённікаў” – знакамітай крыніцы ведаў пра жыццё і культуру эпохі;
  • уключэнне аўтарскіх і мастацкіх інсталяцый з мэтай паказаць творчыя працэсы з’яўлення некаторых твораў Ф. Рушчыца: прымяненне размалёвак ў сэнсарных панэлях, эфекту кіравання жэстам, праекцыі візуалізацыі пейзажаў Багданава і працэсу іх стварэння;
  • адукацыйныя інсталяцыі, якія дапамогуць наведвальніку далучыцца да пазнавальнага працэсу: інтэрактыўная кніга з фрагментамі “Дзённіка”, інтэрактыўная карта з адзначанымі на ёй месцамі ў Еўропе, дзе экспаніруюцца творы Ф.Рушчыца, інфармацыйная база творчасці Ф.Рушчыца.

Эфект перадачы інфармацыі дапоўніцца дзякуючы мантажу чорна-белых вялікафарматных і галаграфічных друкаў з датыковымі лінкамі, каляровымі рэпрадукцыямі або мультымедыйнымі кантэнтамі з прыстасаваннямі для рэканструкцыі працэсаў і аб’ектаў.

Візуалізацыя залы 1 з прэзентацыяй гісторыі Багданава і роду Рушчыцаў.
Візуалізацыя залы 4 з інтэрактыўнай інсталяцыяй кіравання жэстам каля карціны “Nec Mergitur”.
Выгляд сцен залы1
Выгляд сцяны, якая звязвае залу 1 з залай 2, дзе паказана сядзіба Рушчыцаў на здымку Я.Булгака і на карціне Ф.Рушчыца з залы 2
Выгляд сцен залы 2
Выгляд сцен залы 3.
Copyrights 2017 - 7muz.pl
MKIDN Fundacja Nec Mergitur 7muz.pl